Еўрасаюз назваў гібрыднай атакай міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю
Нелегалы на мяжы з Літвой / Служба аховы дзяржаўнай мяжы (VSAT)
Еўракамісія прыняла ў сераду план дзеянняў у дачыненні да міграцыі. У гэтым плане ЕК акрэсліла сітуацыю на мяжы Літвы, Латвіі і Польшчы сітуацыю як гібрыдную атаку з боку Беларусі, паведамляе Delfi.lv.
Сябра Еўракамісіі Віргініюс Сінкявічус удакладніў, што так званы міграцыйны пакет быў прыняты год таму, а сёння прайшла яго ацэнка разам з дадаткам адносна гібрыднай атакі Беларусі.
На думку Сінкявічуса, новае рашэнне ЕК дазваляе спадзявацца на больш эфектыўную дапамогу ў вырашэнні такіх сітуацый у будучыні.
Літва сутыкнуліся ў апошнія месяцы з нечуванай плынню нелегальных мігрантаў. Сёлета ў краіну з Беларусі прыбыло амаль 4200 нелегальных мігрантаў. Пасля таго як Літва закрыла межы, нелегалы накіраваліся ў Польшчу і Латвію.
Праз сітуацыю з мігрантамі Літва, Латвія і Польшча вымушаныя былі ўвесці на мяжы з Беларуссю рэжым надзвычайнага становішча.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.