Еўрасаюз увёў санкцыі cупраць Ірана з-за паставак Расіі дронаў-камікадзэ
Падчас атакі баявых дронаў у Кіеве / Reuters
Еўрасаюз увёў санкцыі cупраць Ірана з-за паставак Расіі дронаў-камікадзэ, якія расіяне выкарыстоўваюць супраць Украіны. Рашэнне было прынятае ў рэкордна карокі тэрмін. Санкцыі пачынаюць дзейнічаць ужо 20 кастрычніка.
Вядома, што ў "чорным спісе" вытворца беспілотных лятальных апаратаў "Шахед" — кампанія Shahed Aviation Industries, начальнік штаба Узброеных Сіл Ірана генерал-маёр Махамад Хасейн Багеры, камандуючы аэракасмічным корпусам гвардыі ісламскай рэвалюцыі Саед Агаджані і Хаджатола Гарэішы, які адказвае за лагістыку ў іранскім Мінабароны.
Іран адмаўляе пастаўкі ў Расію баявых дронаў. Але Украіна і яе еўрапейскія саюзнікі ўжо сабралі дастатковую колькасць доказаў адваротнага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.