Фанатаў "Зеніта" ў Мінску адправілі за краты на 7 сутак?
Мінская міліцыя адрапартавала, што парушэнняў правапарадку з боку балельшчыкаў "Зеніта" пасля матчу з БАТЭ не было зафіксавана. Аднак, магчыма, што пакуль ад грамадскасці хаваецца факт затрымання балельшчыкаў піцерскай каманды яшчэ да пачатку гульні і яны ўжо двое сутак знаходзяцца за кратамі. Калегі затрыманых сцвярджаюць, што да гэтай справы мае непасрэднае дачыненне міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў. У беларускіх СМІ згадваўся толькі факт знаходжання ў сталічным выцвярэзніку дваіх расіян, якія так адсвяткавалі перамогу "Зеніта", што заснулі на адной з вуліц у Партызанскім раёне. А вось пра суды над піцерскімі балельшчыкамі першымі напісалі на расійскіх сайтах у інтэрнэце іх калегі, што заўважыў адзін з беларускіх балельшчыкаў.
Паводле версіі фанатаў "Зеніта", падзеі адбываліся так. 5 лістапада яшчэ да матчу БАТЭ - "Зеніт" Сяргей "Мак" і Сяргей "Марыч" прагульваліся па беларускай сталіцы са сваімі мясцовымі знаёмымі і фатаграфаваліся. На адной з вуліц "Марыч", "для таго, каб усё патрапіла ў кадр", сышоў з тратуара на праезжую частку.
З машыны, якая праехала каля іх, фаната "груба папрасілі" вярнуцца на тратуар, але ён адмахнуўся і вылаяўся. Тады аўтамабіль спыніўся і з яго выбеглі людзі ў цывільным, якія паказалі свае пасведчанні. Высветлілася, што ў машыне ехаў міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў. Хлопцы папрасілі ў яго прабачэння, але гэта не дапамагло.
Неўзабаве каля балельшчыкаў "Зеніта" з'явіўся інспектар ДАІ, а пасля і нарад міліцыі. Хлопцаў адвезлі ў Цэнтральнае РУУС, дзе іх пераканалі падпісаць пратаколы, паводле якіх яны знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення (і гэта адпавядала сапраўднасці). Дзе правялі фанаты ноч, дакладна невядома, але найхутчэй у Цэнтральным РУУС, з якога на наступны дзень іх прывезлі ў суд.
Там высветлілася, што міністр Навумаў да іх справы не мае ніякага дачынення, а затрыманне праводзіў інспектар ДАІ за парушэнне правілаў дарожнага руху, лаянку на мінакоў і кіроўцаў. Аднак у судзе прысутнічаў нейкі чалавек у цывільным, які, на думку калег затрыманых, кантраляваў ход справы з боку міністра ўнутраных спраў. У выніку, суд Цэнтральнага раёна сталіцы (суддзя Таццяна Паўлючук) асудзіў расійскіх балельшчыкаў Сяргея "Мака" і Сяргея "Марыча" на 7 сутак арышту кожнага.
З-за таго, што 7 лістапада ў Беларусі выходны дзень, адвакат расіян падасць скаргу на прысуд толькі ў панядзелак. Пра сітуацыю, нібыта, ужо інфармаваная расійская амбасада ў Беларусі.
Фота - photo.bymedia.net