Фанаты БАТЭ: падпісанты праўладнага ліста падтрымліваюць забойствы і беззаконне

Фанаты БАТЭ: падпісанты праўладнага ліста падтрымліваюць забойствы і беззаконне

Фанаты БАТЭ звярнуліся да гульцоў каманды з нагоды праўладнага ліста спартоўцаў. Яны заклікаюць футбалістаў не ганьбіць свае імёны і не падпісваць ліст.

Фанаты падкрэсліваюць, што бачаць усе ўчынкі футбалістаў і іх рэакцыю на падзеі ў краіне. 

"Хлопцы, на нашым баку не толькі ўвесь свет, але і праўда. Дух спартсменаў і дух народа адзіны.

Усе тыя, хто падпісваецца пад праўладнымi лістамі, запомніце: вы падтрымліваеце генацыд беларускага народу, забойствы і беззаконне. З гэтага моманту вы будзеце лічыцца здраднікам свайго народу, ізгоем грамадства і змыць з сябе гэты бруд не ўдасца ніколі", — пішуць фанаты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі