Фестываль "Басовішча-2018" распачаў прыём заявак на конкурс для маладых гуртоў

Фестываль "Басовішча-2018" распачаў прыём заявак на конкурс для маладых гуртоў

26 лютага стартаваў прыём заявак на конкурс маладых гуртоў фестывалю "Басовішча-2018". Як паведамляе музычны партал Tuzin.fm, арганізатары запрашаюць да ўдзелу музыкаў-пачаткоўцаў з сярэднім узростам удзельнікаў гурта да 30 гадоў ды пераважна беларускамоўным рэпертуарам. Заяўкі прымаюцца да 26 сакавіка, запоўніць іх можна тут.

Пасля праслухоўвання заявак, у другі тур конкурсу будуць дапушчаныя восем каманд, якія сыграюць на "Адборышчы" у адным з мінскіх клубаў 11 траўня. Чацвёра з іх пройдуць у фінал і атрымаюць магчымасць выступіць на галоўнай сцэне "Басовішча" 20 ліпеня.

Пераможца атрымае грашовую ўзнагароду і магчымасць выступіць у межах фестывалю праз год.

Пераможцам конкурсу "Басовішча-2017" стаў гурт Teleport.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі