Financial Times назвала Уладзіміра Зяленскага чалавекам года
Уладзімір Зяленскі / president.gov.ua
Брытанская газета Financial Times назвала Уладзіміра Зяленскага чалавекам года. "Многія ўкраінцы да лютаўскага ўварвання лічылі яго клоўнам і дылетантам, не здольным прыняць выклік у выглядзе высокай пасады, але 44-гадовы Зяленскі здолеў заняць годнае месца ў гісторыі дзякуючы таму, што праявіў неверагоднае лідарства і стойкасць", — піша выданне.
Адзначаецца, што "Украіна здзівіла свет", калі спыніла расійскі наступ на Кіеў і прымусіла расіян адступіць, калі правяла контрнаступ і адваявала ўжо палову сваёй тэрыторыі, захопленай РФ. У тлумачэнні Financial Times такога рашэння аб выбары чалавека года праводзіцца паралель паміж брытанскім прэм'ерам Уінстанам Чэрчылем і ўкраінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.