Фінляндыя арыштавала таварны знак беларускай тытунёвай фабрыкі

Кантрабандныя цыгарэты з Беларусі, перахопленыя ў Літве

Кантрабандныя цыгарэты з Беларусі, перахопленыя ў Літве / facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

Фінскія ўлады пачалі канфіскоўваць патэнты і таварныя знакі ў беларускіх і расійскіх юрыдычных асоб, якія раней трапілі пад эканамічныя санкцыі ЕС праз вайну ва Украіне. Як стала вядома, арыштаваны таварны знак неназванай беларускай тытунёвай фабрыкі, якую кантралюе дзяржава.

"Зеркало" нагадвае, што на беларускім тытунёвым рынку тры буйныя вытворцы: ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" (яна ўваходзіць у дзяржканцэрн "Белдзяржхарчпрам" і займае 72% рынку), ТАА "Тытунь-Інвест" у Мінску (ім валодае праўладны алігарх Павел Тапузідзіс) і ТАА "Інтэр Табака" (належыць яшчэ аднаму праўладнаму алігарху Аляксею Алексіну). Пад санкцыі ЕС не трапіў Тапузідзіс і яго "Тытунь-Інвест". Значыць, Фінляндыя арыштавала таварны знак фабрыкі "Нёман" ці прадпрыемства Алексіна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі