Фірму з Літвы аштрафавалі за экспарт аўтамабіляў у Беларусь у абыход санкцый
Аўтамабілі, ілюстрацыйнае фота
На 13,6 мільёна еўра аштрафавалі зарэгістраваную ў Літве кампанію, якая займаецца экспартам аўтамабіляў. Таксама ў фірмы канфіскавал шэсць аўтапрычэпаў, паведамляе "Позірк" са спасылкай на мытную службу Літвы.
Прычынай стала ігнараванне санкцый Еўрасаюза на пастаўкі ў Беларусь. "Перавозка затрыманых транспартных сродкаў была расцэненая як парушэнне міжнародных санкцый", — адзначаюць літоўскія мытнікі.
У мытні кажуць, што гэта не першы выпадак, калі фірмы караюць за парушэнне закона аб міжнародных санкцыях.
Новы пакет санкцый ЕС супраць Беларусі быў прыняты 29 чэрвеня. Ён істотна пашырыў спіс тавараў, забароненых да паставак у нашу краіну — да некалькіх соцень пазіцый.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.