ФК "Мінск" могуць адправіць з эліты ў першую лігу

ФК "Мінск" могуць адправіць з эліты ў першую лігу

Футбольны клуб "Мінск" могуць адправіць з эліты ў першую лігу. Прычына — у вышэйшай лізе не можа быць дзве каманды з адным уласнікам. У "Мінска" і мінскага "Дынама" адзін уласнік — Мінгарвыканкам.

"З гэтай сітуацыяй давядзецца разбірацца, таму што ў аднаго ўласніка не можа быць двух клубаў у вышэйшай лізе", кажа ў інтэрв'ю "Прессболу" старшыня Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў. Паводле яго слоў, дынамаўцы актыўна шукаюць інвестара. "Час яшчэ ёсць, — адзначае Базанаў. — Але калі нічога не памяняецца, то "Мінску" давядзецца пайсці ў першую лігу".

Чаму "Мінск", а не "Дынама"? Таму што першая каманда ў чэмпіянаце заняла ніжэйшае месца — 9-е, а дынамаўцы — 4-е.

Базанаў лічыць, што ў выніку "усё будзе нармальна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі