ФК "Нёман" выбыў з еўракубкаў, БАТЭ будзе гуляць у Лізе канферэнцый
БАТЭ згуляў унічыю з "Шэрыфам" / fcbate.by
17 жніўня ў еўракубках два беларускія футбольныя клубы няўдала правялі чарговыя матчы.
У Лізе Еўропы барысаўскі БАТЭ ў матчы ў адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнду згуляў унічыю з малдаўскім "Шэрыфам" — 2:2. Папярэдні матч беларуская каманда прайграла з лікам 1:5. Таму цяпер БАТЭ пераходзіць у плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый. Сапернікам барысаўчан будзе косаўскі клуб "Балкані".
А гродзенскі "Нёман" у 3-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый саступіў славенскаму "Цэле" — 1:4. Першую сустрэчу гродзенцы прайгралі з лікам 0:1. Такім чынам, гродзенскі клуб завяршыў свой еўракубкавы сезон. Іх пераможцы паспрачаюцца за выхад у групавую стадыю Лігі канферэнцый з ізраільскім "Макабі" з Тэль-Авіва.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.