Фота: У Цэнтральны суд у Мінску ў аўтазаках прывезлі затрыманых
У суд Цэнтральнага раёна Мінска 16 сакавіка на двух аўтазаках прывезлі затрыманых напярэдадні на дазволеным "маршы недармаедаў". З аўтамабіляў выгрузілі 24 чалавекі. Вядомыя імёны некаторых затрыманых: Пятро Маркелаў, Алёна Дубовік, Настасся Ранько.
У Маркелава хворае сэрца, але ў маці не бяруць лекі для яго, бо ён яшчэ не ў кампетэнцыі суда, перадае з месца падзеяў карэспандэнт Еўрарадыё Арцём Мартыновіч. Пазней лекі для Маркелава ўсё ж узялі.