Фотафакт: Алексіевіч на рэпетыцыі ўручэння Нобелеўскай прэміі

Фотафакт: Алексіевіч на рэпетыцыі ўручэння Нобелеўскай прэміі

У чацвер, 10 снежня, у Стакгольме пройдзе ўручэнне Нобелеўскіх прэмій (у галіне фізікі, хіміі, эканамічных навук, фізіялогіі і медыцыны). Беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч атрымае Нобеля ў галіне літаратуры. Урачыстая цырымонія пачнецца ў 18.30 паводле беларускага часу.

Былы амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан выклаў у Facebook фотаздымкі з сённяшняй рэпетыцыі ўручэння Нобелеўскай прэміі па літаратуры. На іх можна пабачыць Святлану Алексіевіч. Як вядома, падчас святочнага банкету яна выступіць з прамовай, у якой згадае і пра Беларусь. Падчас нядаўняй Нобелеўскай лекцыі Алексіевіч гаварыла амаль выключна пра сваю творчасць, за што пачула нямала крытыкі.

Святлана Алексіевіч адказала на крытыку яе Нобелеўскай лекцыі

“Вялікія кнігі валяюцца пад нагамі”: тэзісы выступу Алексіевіч

Тэкст выступу для Алексіевіч, які б спадабаўся Фэйсбуку

Фота: Facebook

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі