Фотафакт. Арцыбіскуп Кандрусевіч выпадкова сустрэў Папу Францішка

Фотафакт. Арцыбіскуп Кандрусевіч выпадкова сустрэў Папу Францішка

Старшыня беларускага епіскапату арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выпадкова сустрэў папу Францішка. Гэта адбылося, калі беларускі іерарх выходзіў з Дома святой Марты, дзе спыніўся на час правядзення Сінода.

Па дарозе да залы Сінода яны паразмаўлялі. Паміж беларускім іерархам і Пантыфікам была ўзнята тэма Касцёла ў Беларусі.

Фотафакт. Арцыбіскуп Кандрусевіч выпадкова сустрэў Папу Францішка

Беларускі іерарх распавёў Святому Айцу, што Мітрапаліт Філарэт адзначае юбілей 40-годдзя прызначэння ў Беларусь. Пантыфік папрасіў ад яго імя перадаць віншаванні Ганароваму Патрыяршаму Экзарху і запэўніць у яго блізкасці і малітве. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч перадаў словы юбіляру падчас тэлефоннай размовы, перадае catholic.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі