Фотафакт: Лукашэнка сустракаўся з банкірам з Расіі разам з сынам Віктарам
15 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з банкірам з Расіі разам з сынам Віктарам. Фота з сустрэчы апублікавала БЕЛТА. Да кіраўніка дзяржавы прыехаў старшыня савета дырэктароў ABH Holdings S.A., чалец савета дырэктароў расійскага “Альфа-Банка”, чалец назіральнага савета “Альфа-Груп” Пётр Авен. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў кансорцыуму “Альфа-Груп” пашырыць прысутнасць на беларускім рынку.
“Я гатовы падключыцца да таго, каб ваша група магла працаваць у інтарэсах і Беларусі, і Расіі з выкананнем усіх законаў і прынцыпаў вядзення бізнесу, якім вы адданыя. Я гэта добра ведаю”, — сказаў Лукашэнка.
Віктар Лукашэнка — памочнік кіраўніка дзяржавы па нацыянальнай бяспецы.