Фотафакт: Луўр падчас паводкі
Знакаміты парыжскі музей Луўр з 3 чэрвеня спыніў працу з-за паводкі. Ідзе эвакуацыя экспанатаў з яго запаснікаў, якія знаходзяцца на падземных паверхах. Іх пераносяць на верхнія паверхі. Як адзначае meduza.io, цяпер экспанаты з запаснікаў знаходзяцца побач з пастаяннай экспазіцыяй. Гэта і зафіксаваў фотакарэспандэнт AFP.
Ці варта чакаць у Беларусі такіх надзвычайных паводак, як у Заходняй Еўропе?