Футбалісты БАТЭ вярнуліся ў Беларусь з Турцыі

Футбалісты БАТЭ вярнуліся ў Беларусь з Турцыі

Футбалісты БАТЭ вярнуліся ў Беларусь з Турцыі. Каманда два тыдні трэніравалася на зборы ў Белеку. Як адзначае прэс-служба клуба, у адным самалёце з барысаўчанамі ў Нацыянальны аэрапорт Мінск прыляцеў былы гулец каманды Міхаіл Сівакоў, які цяпер у расійскай прэм'ер-лізе выступае за "Арэнбург".

Футбалісты атрымалі два выхадныя дні. Падрыхтоўка да матчу 1/16 фіналу з лонданскім "Арсеналам" адновіцца 10 лютага. Паядынак пройдзе 14 лютага на "Барысаў-Арэне".

Тым часам стала вядома, што БАТЭ пакінуў сербскі легіянер Нікола Васілевіч. Летась ён гуляў мала, паколькі неаднаразова атрымліваў пашкоджанні. А вось афіцыйнага пацверджання сыходу Мірка Іваніча дагэтуль няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі