Футбольная зборная Беларусі паднялася ў рэйтынгу FIFA на 28 радкоў

Футбольная зборная Беларусі паднялася ў рэйтынгу FIFA на 28 радкоў

Футбольная зборная Беларусі паднялася ў рэйтынгу FIFA на 28 радкоў (у першай сотні лепшы вынік паказала толькі каманда Кіпра, якая за месяц паднялася на 38 радкоў). Яго абноўлены варыянт з'явіўся ў чацвер, 5 лістапада. Цяпер каманда галоўнага трэнера Аляксандра Хацкевіча (на здымку) займае 70-е месца, яна мае 479 ачкоў.

Нагадаем, у кастрычніку наша зборная правяла апошнія адборачныя матчы Еўра-2016: выйграла ў гасцях у Славакіі — 1:0 і згуляла дома ўнічыю з Македоніяй — 0:0.

Лідыруе ў рэйтынгу зборная Бельгіі — 1440 ачкоў, на другім месцы знаходзіцца зборная Нямеччыны — 1388, на трэцім — Аргентына, у якой 1383 ачкі.

Фота: Прессбол, fifa.com

Футбольная зборная Беларусі паднялася ў рэйтынгу FIFA на 28 радкоў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі