Футбольны клуб "Гомель" прайграў "Арысу" і выбыў з Лігі канферэнцый
Першы беларускі футбольны клуб вылецеў з сёлетніх еўракубкаў. "Гомель" двойчы прайграў у "Лізе канферэнцый" "Арысу" з Грэцыі. Сустрэча 27 ліпеня скончылася з лікам 1:2 (першы матч гамельчукі прайгралі з лікам — 1:5).
Учорашняя гульня лічылася для беларускай каманды хатняй, але праз санкцыі UEFA яна не магла правесці яе на сваім стадыёне. "Гомель" вырашыў гуляць там жа, дзе і тыдзень таму — на хатняй арэне "Арыса". Адрозненне было ў тым, што на матч не пускалі гледачоў.
Сёння мінскае "Дынама" згуляе ў Лізе канферэнцый з "Хапаэлем" з Беер-Шэвы, а БАТЭ — з турэцкім "Каньяспорам". У першых матчах абодва беларускія клубы прайгралі: "Дынама" з лікам 1:2, а БАТЭ — 0:3.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.