Футбольныя клубы "Дняпро" і "Прамень" падпісалі пагадненне пра аб'яднанне

Футбольныя клубы "Дняпро" і "Прамень" падпісалі пагадненне пра аб'яднанне

Футбольныя клубы "Дняпро" (Магілёў) і "Прамень" (Мінск) падпісалі пагадненне пра аб'яднанне. Як інфармуе прэс-служба магілёўцаў, подпісы пад дакументам паставілі не толькі прадстаўнікі клубаў, але і чыноўнікі з Магілёўскіх гарадскога і абласнога выканкамаў. Адзначаецца, што "аб'яднаная каманда будзе прадстаўляць горад Магілёў у вышэйшай лізе чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе". Як вядома, летась "Прамень" заняў у чэмпіянаце краіны ў вышэйшай лізе 13-е месца. "Дняпро" фінішыраваў на апошнім, 16-м, месцы і з элітай развітаўся. І вось цяпер ёсць выдатная магчымасць магілёўскаму футболу вярнуцца ў вышэйшую лігу.

Плануецца, што хатнія матчы аб'яднаная каманда будзе праводзіць на стадыёне "Спартак" у Магілёве. Новая яе назва яшчэ не вызначана, разглядаюцца некалькі варыянтаў. А тым часам ФК "Дняпро" і ФК "Прамень" рыхтуюцца да сумесных трэніровак.

Прэс-служба "Дняпра" выказвае спадзяванне, што ў Магілёве ўдасца стварыць "канкурэнтаздольную каманду, мэтай якой будуць паспяховыя выступленні ў рэспубліканскіх, міжнародных спаборніцтвах".

Цікава, як адрэагуе на аб'яднанне каманд Беларуская федэрацыя футбола.

Футбольныя клубы "Дняпро" і "Прамень" падпісалі пагадненне пра аб'яднанне
belta.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі