Гадзіннік жыхара Віцебска, які загінуў на "Тытаніку", прадалі за $57,5 тысячы
Швейцарскі кішэнны гадзіннік жыхара Віцебска, які ў красавіку 1912 года загінуў на "Тытаніку", прадалі за 57,5 тысячы долараў. Як інфармуе Newsweek, 34-гадовы Сінай Кантар разам з жонкай Марыям спадзяваліся пачаць у ЗША новае жыццё — адкрыць краму, зарабіць грошы і атрымаць прафесію дантыста. Марыям выратавалася ў катастрофе, ёй перадалі рэчы загінулага мужа, цела якога знайшлі на восьмы дзень пасля гібелі "Тытаніка".
На аукцыёне Heritage Auctions у ЗША гадзіннік спачатку каштаваў 20 тысяч долараў, але ў выніку яго прадалі амаль утрая даражэй. Сямейную рэліквію вырашыў прадаць нашчадак Сіная Кантара, які пажадаў застацца невядомым.
Фота: historical.ha.com
Titanic victim’s Hebrew-letter watch sells for $57,500 https://t.co/uuCdhWSZk3 pic.twitter.com/wJs0kCgrtf
— The Times of Israel (@TimesofIsrael) 26 августа 2018 г.