Галоўчанка спадзяецца на сотні мільёнаў долараў крэдытаў да канца года
Урад шукае грошы для праектаў / pixabay.com
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка спадзяецца на сотні мільёнаў долараў крэдытаў да канца года. Ён разлічвае падпісаць адпаведнае крэдытнае пагадненне з Еўразійскім банкам развіцця, паведамляе БЕЛТА.
Галоўчанка кажа, што гаворка ідзе пра праекты на 2023-2024 гады — Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната па вытворчасці крафтавай паперы, а таксама "аб праектах па вытворчасці пэўнай наменклатуры медыцынскіх вырабаў", медпрэпаратаў у Беларусі і "асобных прамысловых праектаў". Іх раней прэзентавалі банку. "Цяпер будзе праводзіцца складаная праца па структураванні здзелак, па напрацоўцы бізнес-планаў", — гаворыць прэм'ер.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.