Галоўны прыз "Лістападзіка" атрымаў расійскі фільм "Бязвінная істота"

Прыз глядацкіх сімпатый — галоўны прыз X Мінскага міжнароднага фестывалю дзіцячых і юнацкіх фільмаў "Лістападзік" — прысуджаны расійскай карціне "Бязвінная істота", паведамляе БелаПАН.
Дзіцячы кінафорум праходзіў 14—21 лістапада ў сталічным кінатэатры "Піянер" і Доме кіно. У рамках "Лістападзіка-2008" было прадстаўлена пяць праграм — поўнаметражных і каротметражных мастацкіх фільмаў, анімацыйных фільмаў, а таксама праграма "Дарослым пра дзяцей" і рэтраспектыва.

Усяго ў конкурснай і пазаконкурснай праграмах кінафестывалю ўдзельнічала больш за 100 фільмаў з 35 краін. Узнагароды таксама атрымалі фільмы з Эстоніі, Нідэрландаў, Расіі, Ісландыі, ЗША і Фінляндыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі