Галоўны трэнер БАТЭ: на рок-н-рол "Русенборга" адкажам песняй Мулявіна
БАТЭ атрымаў цяжкую перамогу ў 2-м матчы кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў над "Русенборгам" — 2:1. Матч у адказ — праз тыдзень у Нарвегіі.
Галоўны трэнер "Русенборга" Эйрык Хорнеланд пасля паядынку паабяцаў, што яго хлопцы пастараюцца прабіцца ў наступны раўнд. "Гэты матч паказаў, што ствараць моманты ў гульні з БАТЭ можна, — цытуе яго словы pressball.by. — Дома мы будзем гуляць у рок-н-рол".
Галоўны трэнер БАТЭ Аляксей Бага арыгінальна адказаў на гэтыя словы Хорнеланда: "У якім стылі згуляе БАТЭ? "Песняры" Мулявіна — "Молодость моя, Белоруссия".
Аляксей Бага / БЕЛТА