Ганна Бонд не супраць стаць вядучай канцэрта ў гонар стагоддзя БНР

Ганна Бонд не супраць стаць вядучай канцэрта ў гонар стагоддзя БНР

Вядомая беларуская шоувумен Ганна Бонд гатовая стаць вядучай на святочным канцэрце ў гонар стагоддзя БНР, які пройдзе ў Мінску 25 сакавіка ля Опернага тэатра. 


"Пакуль прапановы не было. Паступіць — буду разглядаць, бо ў мяне шмат працы. Я не бачу праблемы, бо гэта добрае, маштабнае, творчае і гістарычнае свята", — кажа Ганна


Бонд падабаецца, што канцэрт будзе арганізаваны пры падтрымцы ўладаў. 


"Здорава, што адбываецца любоў, разуменне і сяброўства. Я за свята! Дата прыгожая, сімвалічная. Людзі настолькі стаміліся сварыцца і канфліктаваць, што хочуць проста жыць у добрым і працоўным рэжыме. Беларусы — культурныя і арганічныя, гісторыю заўсёды памятаюць. І непаразуменні, што склалася паміж уладамі і людзьмі, якія заўсёды адзначалі ўгодкі БНР, спадзяюся, на гэтым скончацца".


У святочным канцэрце з нагоды стагоддзя БНР па папярэдняй інфармацыі возьмуць удзел "Крама", Akute, J:морс і Amaroka. Ідуць перамовы з іншымі артыстамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі