Гаспадарчы суд адхіліў касацыйную скаргу “Руху наперад”

Гаспадарчы суд адхіліў касацыйную скаргу даследча-асветніцкай установы “Рух наперад”, якая з’яўляецца арганізатарам грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!”. Суд пакінуў рашэнне 29 ліпеня аб несапраўднасці дамовы на арэнду памяшкання. Намеснік дырэктара “Руху” Ніна Пахлопка паведаміла Еўрарадыё, што гэта рашэнне яны збіраюцца абскардзіць у Вярхоўным судзе. Пахлопка: “Будзем змагацца далей. Касацыю ў Вярхоўны суд будзем падаваць. Але вынік ужо прадказальны – арганізацыю проста хочуць закрыць, пазбавіць яе рэгістрацыі”.

Нагадаем, 29 ліпеня Гаспадарчы суд прызнаў дамову арэнды памяшкання “Руху” з фірмай “Тина Влати” несапраўднай. А гэта дало падставу для ліквідацыі арганізацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі