Gazeta Wyborcza: Беларусь – адзіная суседка Польшчы, якая не абвясціла жалобы

“Мне сорамна за маю краіну. Іншыя дзяржавы годна рэагуюць на боль Польшчы, наша краіна абмежавалася дыпламатычнай дапамогай сваякам ахвяраў”, - Gazeta Wyborcza, найбуйнейшая штодзёнка Польшчы, цытуе гісторыка Ірыну Лаўроўскую, якая напісала адкрыты ліст да палякаў. Газета згадвае, што беларуская апазіцыя ў жалобе стаяла ля польскай амбасады, простыя беларусы прынеслі кветкі і знічы, а Аляксандр Мілінкевіч заклікаў Лукашэнку абвясціць жалобу.

Такое рашэнне павітаў бы і Сяргей Маскевіч, кіраўнік камісіі замежных справаў у Палаце прадстаўнікоў.

У прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі Еўрарадыё адказалі: “прэзідэнт, здаецца, цяпер у паездцы па Гомельшчыне, таму пакуль мы не маем інфармацыі пра яго далейшыя дзеянні”. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі