"Газпром" спыніў пастаўкі газу ў Германію па "Паўночным патоку"
Тэрмінал газаправода "Паўночны паток-1" у Лубміне, Германія / Reuters
"Газпром" спыніў пастаўкі газу з Расіі ў Германію па "Паўночным патоку". Гэта вынікае з дадзеных Аператара газаправода. Прычына, як паведамлялася раней, у планавым рамонце. Мяркуецца, што ён будзе доўжыцца тры дні. 3-га верасня газаправод зноў плануюць загрузіць.
У ліпені "Паўночны паток " ужо спынялі на 10 дзён — на тэхабслугоўванне. У Еўрасаюзе ўсё часцей сталі казаць, што Расія выкарыстоўвае газ як зброю. "Мы ведаем, што Расія можа выкарыстоўваць газ як зброю супраць нас. Дэ-факта, яны гэта ўжо робяць, памяншаюць пастаўкі газу", — казаў, у прыватнасці, кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль.
У ЕС пачалі больш актыўна запаўняць газавыя сховішчы, каб зімой не застацца без газу — там больш не ўспрымаюць Расію як надзейнага пастаўшчыка. Адзначым, што на мінулым тыдні на фоне паведамленняў аб спыненні газаправода кошты на газ у Еўропе выраслі да $3500 за 1 тыс. куб. м.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.