Гданьск. Фэст "Okno na swiat". Фотарэпартаж. Частка 3-я
Канцэрт працягваўся да ночы. Кожны гурт, які выходзіў на сцэну фэсту "Okno na swiat" уражваў сваёй энергетыкай, драйвам, годнасцю, густам і гукам. Пасля чэхаў, на сцэну выйшлі італьянцы "Municiple Balcanica", балканскія рытмы якіх вымусілі танчыць усю фестывальную плошчу. Слухаючы "балканцаў" складвалася ўражанне патраплення ў фільм Кустурыцы. Гітарыст IQ48 Яўген Бузоўскі нават выў ад задавальнення!
Пасля балканскага вар'яцтва можна было адпачыць і памедытаваць пад музыку ямайска-брытанскай каманды "IJAHMAN LEVI". Фестывальны горад засынаў пад класічнае рэгі...
Такім разнастайным і запамінальным быў трэці дзень фэсту культур свету "Okno na swiat"...