Генпракуратура Кыргызстана накіравала ў Беларусь запыт на выдачу Бакіева
Зварот адрасаваны беларускай Генпракуратуры. Пра гэта, па звестках тэлерадыёкампаніі "Мір", заявіў віцэ-прэм'ер часовага ўрада Азімбек Бекназараў. Нагадаем, зрынуты прэзідэнт Курманбек Бакіеў быў пазбаўлены статусу недатыкальнасці дэкрэтам часовага ўрада. Яму завочна выставілі абвінавачанне ў перавышэнні паўнамоцтваў і ў саўдзеле ў забойстве двух і больш асоб.