Georgian Airways аднаўляюць палёты па маршруце Тбілісі — Мінск — Тбілісі
Georgian Airways аднаўляюць палёты па маршруце Тбілісі — Мінск — Тбілісі. Самалёт будзе лётаць 4 разы на тыдзень: у аўторкі, серады, чацвяргі і пятніцы. Вылет з грузінскай сталіцы — а 5-й гадзіне, прылёт у Нацыянальны аэрапорт Мінск — у 09:15. Вылет з Мінска — у 10:15, прылёт у Тбілісі — у 14:45.
Такі расклад устаноўлены да 25 сакавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.