Германія легалізуе канабіс, але турыстаў гэта не тычыцца

Былы берлінскі сквот

Былы берлінскі сквот / GETTY IMAGES

Парламент Германіі падтрымаў закон, які дазваляе ўжытак канабісу ў рэкрэацыйных мэтах, піша ВВС.

Паводле слоў міністра аховы здароўя Карла Лаўтэрбаха, які ініцыяваў рэформу, аб'ёмы ўжытку наркотыкаў сярод моладзі растуць ужо шмат гадоў. Міністр хоча ліквідаваць з дапамогай гэтага закону “чорны рынак” і абараніць курцоў ад няякаснай марыхуаны, а таксама зменшыць прыбыткі злачынных груповак.

Па новым законе людзям старэйшым за 18 гадоў будзе дазволена мець пры сабе значную колькасць канабісу. Курэнне наркотыку ў грамадскіх месцах стане легальным з 1 красавіка. Пры гэтым правілы продажу канабісу зробяць яшчэ больш строгімі.

Пасля бурных дэбатаў у Бундэстагу, парламент Германіі прагаласаваў за легалізаванне канабісу: 407 галасоў выказалі “за”, а “супраць” канабісу прагаласавалі 226 дэпутатаў.

 

Усё складана

Германія не ператворыцца ў Амстэрдам — канабіс нельга будзе купіць у спецыялізаваных кафэ. У краіне створаць “сацыяльныя клубы канабісу”, праз якія будуць распаўсюджваць наркотык. У кожным клубе можа быць максімум 500 чальцоў. Ім забаронена ўжываць канабіс проста на месцы пасля куплі. Быць сябрамі такіх клубаў змогуць толькі рэзідэнты Германіі. Таксама немцам дазволяць вырошчваць уласную марыхуану: да трох раслін.

Такім чынам рэгулярныя курцы выйграюць, але выпадковым курцам будзе складана купіць наркотык легальна. А яшчэ ўводзячы такі заблытаны закон Германія выключае “канабіс-турызм”.

Але крытыкі законапраекта кажуць, што замест таго, каб знішчыць чорны рынак наркотыкаў, закон толькі паспрыяе яго развіццю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі