Германія збірае тэрміновую сустрэчу крызіснай каманды ў сувязі з агрэсіяй Расіі
Пасля абстрэлу гарыць порт ва ўкраінскім горадзе Ачакава / @uniannet
Урад Германіі збірае тэрміновую сустрэчу крызіснай каманды ў сувязі з нападам Расіі на Украіну, паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на кіраўніка МЗС ФРГ Аналену Бербок. Паводле яе слоў, Берлін разам са сваімі партнёрамі адкажа на дзеянні Расіі.
Міністр эканомікі ФРГ Роберт Хабек назваў уварванне Расіі ва Украіну грубым парушэннем міжнароднага права.
"Для Расіі гэта напад будзе мець сур'ёзныя палітычныя і эканамічныя наступствы", — заявіў ён.
Канцлер Германіі Олаф Шольц раней пагутарыў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і паабяцаў яму "поўную салідарнасць Германіі".
Пра гатоўнасць адрэагаваць адзіным і рашучым чынам гаварыў напярэдадні прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Ён адзначыў, што "Расія нясе адказнасць за смерць і разбурэнні, якія прынясе гэтая атака" і "свет прыцягне Расію да адказнасці". Сёння Байдэн мае намер правесці кансультацыі з калегамі па G7 і пасля гэтага абвесціць пра далейшыя наступствы для Расіі.
Мінулай ноччу прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін звярнуўся да грамадзян сваёй краіны і абвясціў пра пачатак "спецыяльнай ваеннай аперацыяй". Пасля чаго пачалося ўварванне расійскіх войскаў ва Украіну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.