Гэта спецаперацыя РФ — Савет Бяспекі Украіны абмеркаваў сітуацыю з мігрантамі

На ўкраінска-беларускай мяжы
На ўкраінска-беларускай мяжы

Міграцыйны крызіс, які ўзнік на мяжы Беларусі з краінамі ЕС — "гэта чарговая спецаперацыя РФ, якая праводзіцца з мэтай расхіствання сітуацыі ў Еўропе і на нашай мяжы", заявіў Сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны (СНБА) Украіны Аляксей Данілаў.

Напярэдадні ён правёў у Луцку па даручэнні прэзідэнта краіны Уладзіміра Зяленскага нараду з кіраўнікамі міністэрстваў і ведамстваў, праваахоўных органаў і ваенных фарміраванняў, а таксама кіраўнікамі прыгранічных абласцей. Абмяркоўвалі дадатковыя меры па абароне дзяржаўнай мяжы, паведамляе рэсурс rayon.in.ua.

"Сёння на тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ўжо каля 16 тысяч чалавек, так званых бежанцаў. Гэтая сітуацыя можа закрануць нас наўпрост, таму павінны прыняць усе неабходныя меры рэагавання", — сказаў Данілаў.

Ён яшчэ раз падкрэсліў, што Украіна гатовая прапускаць і супрацоўнічаць са звычайнымі грамадзянамі Беларусі. "Але калі гаворка ідзе аб людзях, якія ў аб'ёме 16 тысяч знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, то наша краіна на гэта павінны адказваць", сказаў сакратар СНБА.

Міністр унутраных спраў Украіны Дзяніс Манастырскі распавёў аб падрыхтоўчых работах па будаўніцтве часовых збудаванняў на мяжы, аб планах па ўладкаванні мяжы ў 2022 годзе, а таксама аб прапрацаваных сцэнарах, аж да ўвядзення надзвычайнага становішча ў прыгранічных з Беларуссю абласцях.

Раней Манастырскі казаў, што Украіна мае намер падвоіць колькасць памежнікаў на мяжы ў сувязі з пагрозай траплення ў краіну нелегальных мігрантаў з Беларусі. Планавалася прыцягнуць да аховы мяжы "дастаткова сур'ёзныя рэзервы" з Нацыянальнай гвардыі і Нацыянальнай паліцыі, а таксама стварыць мабільныя групы, якія будуць патруляваць украінска-беларускую мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі