Гімнастка Станюта — пра пратэстоўцаў за кратамі
Гімнастка Меліціна Станюта напісала ў Instagram пра беларускіх пратэстоўцаў за кратамі і пра свае адчуванні: "Мне часам становіцца сорамна, што я сплю ў зручным ложку, у той час як многія туляцца ў халоднай камеры...".
У Беларусі за апошнія чатыры месяцы пабывала за кратамі больш за 31 тысячу чалавек (а сярод іх і вядомыя спартсмены), паўтары сотні прызнаны палітвязнямі.
"Сумна, што я выбіраю, што магу паесці, а некаторыя мараць пра перадачку... апетыт адразу знікае і ў мяне..., — працягвае Станюта. — Раптоўна накрывае пачуццё няёмкасці, калі я проста іду па горадзе, гляджу на сонца, а людзі чакаюць невялікіх прагулак і так, як паказвае практыка, іх могуць і не дачакацца...".
⠀
Меліціна Станюта — праўнучка знакамітай беларускай актрысы Стэфаніі Станюты, шматразовая прызёрка чэмпіянатаў свету ў Еўропы, заслужаны майстар спорту Беларусі. Пра завяршэнні кар'еры гімнасткі аб'явіла чатыры гады таму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.