Гістарычны здымак: пяцёра экс-прэзідэнтаў ЗША на адной сцэне

Джымі Картэр, Джордж Буш-старэйшы, Джордж Буш-малодшы, Біл Клінтан, Барак Абама. Фота: LM Otero / Associated Press
Джымі Картэр, Джордж Буш-старэйшы, Джордж Буш-малодшы, Біл Клінтан, Барак Абама. Фота: LM Otero / Associated Press

Усе пяцёра колішніх прэзідэнтаў ЗША, якія цяпер жывуць, прыйшлі на дабрачынны канцэрт у Тэхасе, каб сабраць грошы для ахвяр ураганаў. The New York Times, распавядаючы аб гэтай падзеі, назвала дзеянні экс-прэзідэнтаў "рэдкай праявай палітычнага адзінства".

У гэтым годзе на Злучаныя штаты адзін за адным абрынуліся ўраганы "Харві", "Ірма" і "Марыя", агульная шкода ад якіх ацэньваецца ў $29 млрд. Ахвярамі стыхіі сталі больш за сто чалавек.

Пры ўдзеле экс-прэзідэнтаў: Джымі Картэра (93 гады), Джорджа Буша-старэйшага (93 гады) і Джорджа Буша-малодшага (71 год), Біла Клінтана (71 год) і Барака Абамы (56 гадоў) — было сабрана каля $31 млн . Адно з самых буйных ахвяраванняў — $ 1 млн — зрабіла Lady Gaga, якая выступала на канцэрце.

Прыкладна за гадзіну да падзеі дзеючы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падтрымаў сваіх папярэднікаў, выклаўшы зварот на Youtube:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі