Гледачоў на Алімпіядзе будзе вельмі мала — цяпер дакладна

Японія чакае гульняў — але мала хто патрапіць на стадыёны / Reuters
Японія чакае гульняў — але мала хто патрапіць на стадыёны / Reuters

Складаная сітуацыя з каранавірусам ў Японіі прывяла да таго, што Алімпіяда пройдзе з мінімальнай колькасцю гледачоў.

Напярэдадні ўрад Японіі аб'явіў у Токіа рэжым надзвычайнай сітуацыі. Яна будзе доўжыцца з 12 ліпеня па 22 жніўня. Даўжэй, чым сама Алімпіяда, якая павінна праходзіць з 23 ліпеня па 8 жніўня.

Спаборніцтвы ў прэфектурах Токіа, Сайтама, Ціба і Канагава вырашана праводзіць без гледачоў наогул.

Абмежаваную колькасць гледачоў дапусцяць на Алімпійскія аб'екты ў трох прэфектурах — Фукусіме, Міягі і Сідзуоке. Ліміт — 10 тысяч чалавек, арэны павінны быць запоўненыя не больш чым напалову.

Ці дапусцяць гледачоў на Паралімпіяду, вырашаць пасля таго, як скончацца Алімпійскія гульні.

Пра тое, што замежныя заўзятары не змогуць паглядзець Алімпіяду, было вядома яшчэ вясной. І Японія на гэтым страціла, па падліках спецыялістаў, каля 1,37 млрд долараў. Замежнікам планавалі паказаць не толькі Токіа, але і рэгіёны, у тым ліку паўночны ўсход, разбураны землятрусам і цунамі.

Але цяпер не толькі замежнікі, але і большасць японцаў застаюцца без доступу да Алімпіяды. Застаецца разлічваць на трансляцыі.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі