Google пазначыў крымскі мост на мапе

Google пазначыў крымскі мост на мапе

Google пазначыў крымскі мост на сваёй мапе, але аўтамабільны маршрут па ім не пракладае. Навігацыю з Расіі ў Крым карты Google пракладаюць праз паромную пераправу у Керчы і дадаюць, што маршрут праходзіць праз мяжу некалькіх краін.

Google пазначыў крымскі мост на мапе

Яндэкс.Карты дадалі маршрут праз крымскі мост яшчэ раней — праз дзень пасля адкрыцця маста, якое адбылося 15 траўня.

Google пазначыў крымскі мост на мапе

Мост у анэксаваны Расіяй Крым адкрываў Уладзімір Пуцін. Ён сказаў, што “яшчэ пры цары-бацюхну” людзі хацелі гэты мост. ЗША і Еўрасаюз асудзілі адкрыццё моста, бо яго будаўніцтва праводзілася без згоды Украіны, а сам мост абмяжоўвае памеры судоў, якія могуць праходзіць праз Керчанскі праліў у тэрытарыяльныя воды Украіны ў Азоўскім моры.

Рашэнне пра будаўніцтва моста было прынятае вясной 2014 года. Пуцін адкрыў мост 15 траўня, праехаўшыся на ім у грузавіку. Але пакуль што з 16 траўня па мосце адкрылі рух толькі для легкавых аўтамабіляў. Грузавікі плануюць пусціць толькі ў кастрычніку, чыгунку мяркуецца запусціць ў канцы 2019 года.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка сказаў, што "мост абавязкова спатрэбіцца акупантам, калі яны будуць тэрмінова пакідаць наш Крым".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі