Грабоўскі закінуў чарговую шайбу, але "Таронта" зноў прайграў
Беларускі форвард "Таронта" Міхаіл Грабоўскі закінуў сваю чарговую шайбу ў чэмпіянаце НХЛ. На гэты раз ён вызначыўся ў гасцявым матчы "Таронта" з "Бостанам". Каманда, за якую выступае Грабоўскі, прайграла з лікам 2:5.
Адзначым, што Міхаіл Грабоўскі закідвае шайбы ўжо ў трэцім матчы запар і ва ўсіх гэтых паядынках "Таронта" прайграе. Тым не менш, беларус стаў лідэрам каманды па колькасці закінутых шайбаў, іх на яго рахунку ўжо 6.
Таксама 24-гадовы Міхаіл Грабоўскі з'яўляецца найлепшым сярод "беларускага дэсанту" ў НХЛ. У 14 паядынках ён набраў 8 балаў (6 шайбаў і 2 галявыя перадачы) па сістэме "гол плюс пас".
БЕЛТА