Грамадскія дзеячы просяць Вярхоўны суд патлумачыць, у чым вінаватая Геніюш

Грамадскі аргкамітэт па ўшанаванні памяці ахвяр палітычных рэпрэсій звярнуўся да грамадзян Беларусі і суайчыннікаў за мяжой у сувязі з адмовай уладаў рэабілітаваць паэтку Ларысу Геніюш.
Нагадаем, згаданы аргкамітэт, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі Хельсінскі камітэт накіроўвалі адпаведны зварот у Генеральную пракуратуру, якая аднак паведаміла, што рэабілітацыя немагчымая, паколькі ў 1999 годзе прэзідыюм Вярхоўнага суда прызнаў яе немагчымай.

У звароце грамадскага аргкамітэта па ўшанаванні памяці ахвяр палітычных рэпрэсій адзначаецца, што “імя знакамітай паэтэсы і патрыёткі Бацькаўшчыны даўно стала легендай для беларусаў, але… для ўлады яна, як і раней, вораг”.

Адзначым, што Ларыса Геніюш была рэпрэсаваная ў 1949 годзе, калі яе разам з мужам, асудзілі на 25 гадоў канцлагераў за “контррэвалюцыйную дзейнасць”. Перад гэтым іх, чэшскіх грамадзян, дэпартавалі ў СССР.

Геніюш была сябрам Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, маральным аўтарытэтам, яна адмовілася прыняць савецкае грамадзянства.

Цяпер грамадскія дзеячы накіравалі ў Вярхоўны суд зварот з просьбай паведаміць, што стала падставай для немагчымасці рэабілітацыі Ларысы Геніюш, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі