Група са 100 чалавек спрабавала сілай прарвацца ў Польшчу

На польска-беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna​
На польска-беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna​

Група мігрантаў спрабавала напярэдадні вечарам сілай прарвацца ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі, расказалі ў польскай Памежнай службе. Гэта была "група з больш чым 100 агрэсіўных замежнікаў".

"У польскую службу кідалі камяні", — гаворыцца ў паведамленні Памежнай службы Польшчы. Там таксама адзначылі, што "напад адбываўся пад наглядам беларускіх спецслужбаў".

На відэа, апублікаваным польскім бокам, бачныя зламаная загарода і група людзей у форме і са зброяй, якія стаяць за агароджай побач з беларускім памежным слупом.

Раней польскія памежнікі паведамлялі пра 267 спробаў парушэння мяжы, зафіксаваных за суткі. Былі выпісаныя 44 пастановы з патрабаваннем пакінуць тэрыторыю Польшчы.

Адначасова беларускі СК пачаў праверку па факце інцыдэнту на мяжы ў Камянецкім раёне 23 лістапада. Паводле версіі беларускіх следчых, людзі падышлі да загароды, "прасілі прытулку ў Польшчы, ніякай агрэсіі не праяўлялі". Польскія сілавікі са свайго боку ўжылі "слезацечны газ і выбуховыя пакеты, якія закідвалі на тэрыторыю Беларусі". Пры гэтым па медыцынскую дапамогу мігранты не звярталіся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі