ГУБАЗіК і АМАП "ператрэслі" Лепель
У Лепелі адбыўся "хапун" / pixabay.com
У Лепелі віцебскі ГУБАЗіК разам з супрацоўнікамі АМАП наведаліся як мінімум да шасці чалавек, паведамляюць праваабаронцы.
У некаторых адбыліся ператрусы. Частку людзей даставілі ў мясцовы РАУС — з імі правялі прафілактычныя гутаркі. Паведамляюць, што пасля гэтага адпусцілі не ўсіх: на некаторых пачалі адміністрацыйныя справы, гэтых людзей пакінулі ў Лепельскім ІЧУ.
Па звестках праваабаронцаў, быў на "сутках", а потым прыцягнулі да адказнасці і маладога чалавека з інваліднасцю. Лепельскі суд аштрафаваў яго на 720 рублёў, прызнаўшы вінаватым у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Яго маці на суд не пусцілі, падмануўшы, быццам суд пройдзе на наступны дзень.
Сваякі кажуць, што малады чалавек ні ў якіх акцыях не ўдзельнічаў, не посціў і не лайкаў навіны з каналаў, прызнаных у Беларусі "экстрэмісцкімі". Але ў сваім сяброўскім асяродку ён выказваўся супраць вайны, якую Расія пачала ва Украіне і якую падтрымліваюць улады Беларусі.
Як распавядала Еўрарадыё, на мінулым тыдні сілавікі зладзілі "хапун" у Фаніпалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.