Уначы ў суботу ў Віцебскай вобласці будуць замаразкі
Вясна на Віцебшчыне
У суботу, 27 красавіка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць пра туман, які магчымы месцамі ўначы і раніцай.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +1 да +6 градусаў (у Мінску — 1-3 цяпла). Па большай частцы Віцебскай вобласці магчымыя замаразкі (да -3). У дзённыя гадзіны будзе ад +14 да +20 (у сталіцы — ад +16 да +18 градусаў).
У нядзелю крыху пацяплее, удзень будзе ўжо да +22. Кароткачасовыя дажджы магчымыя толькі ў Віцебскай і Мінскай абласцях. У панядзелак без ападкаў. У дзённыя гадзіны прагназуецца да 25 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.