Гурт Keane спыняе дзейнасць
Цяпер музыкі будуць паасобку запісваць альбомы і складаць песні для поп-зорак.
Брытанскі гурт Keane бярэ тайм-аўт на няпэўны час, пра што і паведамілі ў распаўсюджаным прэс-рэлізе. Праўда, а па некаторых дадзеных гэта можа стаць кропкай у гісторыі калектыву, бо музыкі збіраюцца заняцца ўласнымі праектамі.
Так, фронтмэн Keane Том Чаплін намераны запісаць сольны альбом, а галоўны сонграйтар калектыву Цім Райс-Оксли хоча сканцэнтравацца на напісанні хітоў для поп-зорак.
За 16 гадоў існавання Keane выпусцілі чатыры паспяховыя альбомы. А, як высвятляецца, развітальны рэліз каманды, пласцінка “The Best Of Keane” убачыць свет 11 лістапада. У яе ўвойдуць 20 трэкаў, у тым ліку, дзве новыя песні — “Higher Than The Sun” і “Won't Be Broken”.
Фота: muchmusic.com