Гурт "Разбітае сэрца пацана" выдаў альбом пра турму ў Жодзіне

Гурт "Разбітае сэрца пацана" выдаў альбом пра турму ў Жодзіне

Гурт "Разбітае сэрца пацана" выпусцілі новы альбом "Шанс/OFF". Ён прысвечаны суткам, якія музыкі правялі ў жодзінскай турме.

У 2021-м музыкі разам з гледачамі былі затрыманыя падчас канцэрту. Усе ўдзельнікі РСП тады атрымалі па 15 сутак арышту.

У зняволенні Дзяніс Тарасенка напісаў восем вершаў, а Павел Гарадніцкі — музыку да іх. Як кажуць самі музыкі, альбом склалі "песні пра побытавыя моманты зняволення, пра тугу па любімых і блізкіх, пра доўгачаканыя шпацыры, яркае сонца скрозь краты".

Слухаць ужо можна на сэрвісе Apple.Music

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі