Гурт Relikt пасадзіў сваё "Дрэва жыцця" на вялікім канцэрце ў Re:Public

Гурт Relikt пасадзіў сваё "Дрэва жыцця" на вялікім канцэрце ў Re:Public

31 студзеня ў клубе Re:Public адбыўся вялікі канцэрт-прэзентацыя новага альбома гурта Relikt "Дрэва жыцця". Кружэлка выйшла ў кастрычніку 2019 года. У яе ўвайшлі дзесяць старажытных беларускіх песень, сабраных у розных кутках Беларусі.

Сама назва шостага альбома Relikt адсылае слухачоў да вядомага міфалагічнага архетыпу сусветнага дрэва — так званага сакральнага цэнтра Сусвету. У першай частцы канцэрта музыкі гралі новыя кампазіцыі, а ў другой радвалі публіку сваімі вядомымі хітамі.

З падслуханай размовы аматараў: "Гэта проста нешта касмічнае! Можна заплюшчыць вочы і ўявіць, што ты ляжыш пасярод поля, дзе-небудзь за вёскай, а вакол цябе спрачаюцца стыхіі. Фантастыка! Нерэальна!"

Канцэрт сапраўды атрымаўся драйвовы. Асабліва запомнілася сола на барабанах бубнача Аляксандра Дземідзенкі. Слухачы былі ў захапленні! 

"Я павінен быў вам нешта распавесці, але пакуль граў, забыўся што", — прызнаўся музыкант пасля свайго выступу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі