Гурт Shuma прэзентуе сінгл пра дзявочае гора (слухаць)

Гурт Shuma прэзентуе сінгл пра дзявочае гора (слухаць)

Фолк-электронны праект Shuma прадстаўляе песню "Лосю", першы сінгл з новага альбома "Сонца", які ўбачыць свет 20 траўня. Народную беларускую песню пра перажыванні дзяўчыны, якая прадчувае сваё няшчасце ў будучым шлюбе, ужо выконвалі гурты Kriwi, Dzivasil і Re1ikt, аднак вакалістка і ідэйная натхняльніца Shuma Руся кажа, што гурт вырашыў яшчэ раз пераасэнсаваць яе, каб ператварыць у "шлягер":

"Гэта вельмі пяшчотная і сумная песня пра набліжэнне восені ў прыродзе і жыцці дзяўчыны, якая выходзіць замуж. Жанчына, якая спявала гэтую песню, выканала яе так кранальна і пачуццёва, што мы не здолелі прайсці міма і ўзялі "Лосю" ў рэпертуар Shuma. Дарэчы, яе выконваюць шматлікія артысты, гэта неверагодна прыгожая песня і, калі сумленна, мы імкнемся да таго, каб "Лосю" стала архаічным шлягерам у Беларусі. Яна мае вельмі прыгожую мелодыю, тэкст і паралелі паміж тым, як жывёла адчувае набліжэнне холаду, а жанчына прадчувае новае, замужняе жыццё".

Па словах Русі, музыкі намагаліся перадаць ідэю надыходзячага холаду і ўнутранага надлому, таму трэку ёсць псіхалагічныя моманты — адмысловыя інтэрвалы ў спевах, якія ствараюць настрой тугі, гук музычнай шкатулкі, які надломвае плынь рытму і псіхадэлічныя гукі ў фінале.

Канцэртная прэзентацыя альбома "Сонца" пройдзе 27 траўня ў ангары бара "Хуліган" у Мінску.

 

Shuma: Нашы спевы раздражняюць аматараў электронікі, а музыка — прыхільнікаў этна

Shuma прадставіць танцавальны альбом у адным тэмпе

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі