Shuma прадставіць танцавальны альбом у адным тэмпе

Shuma прадставіць танцавальны альбом у адным тэмпе

Гурт Shuma запісаў новы альбом "Сонца" і пакажа яго 27 траўня ў ангары мінскага бара "Хуліган". Па словах лідаркі каманды Русі, дыск узнік па замове завода "Керамін", які запрасіў "Шуму" напісаць музыку да моднага паказу Keramin Fashion Show 2016. Адпаведна, на дэбютнік гурта "Жніво", новы альбом будзе не надта падобны:


"У "Жніве" трэкі былі больш сінематычныя, з глыбокім драматызмам. То бок, трэк паслухаў — нібыта фільм паглядзеў. А ў альбоме "Сонца" наша музыка пераўтвараецца ў больш танцавальную. Гэта сапраўды клубны dip-house, minimal, ёсць элементы трэпу. Танцаваць пад яго ідэальна. Ён увесь напісаны ў тэмпе 110".

На канцэрце 27 траўня, які адбудзецца пры падтрымцы інтэрнэт-аператара "Атлант Тэлекам" і стане вынікам перамогі альбома "Жніво" на прэміі Experty.by, "Шуму" падтрымаюць DJ Papa Bo Selektah і Shumaboy.


Альбом "Сонца" выйдзе 20 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі