Гурт Sounduk дасць апошні канцэрт: Ганна Хітрык пераязджае жыць у Ізраіль
Увосень 2017 года гурт Sounduk дасць развітальны канцэрт — прынамсі, апошні ў гэтым сезоне. Пра гэта музыкі паведамілі ў сацсетках.
Прычынай называецца тое, што салістка гурта Ганна Хітрык з сям'ёй з'язджае на пастаяннае месца жыхарства ў Ізраіль.
"Навіна гэтая з'явілася нечаканай і для Ані, бо дакументы на магчымасць пераезду ў Ізраіль яны падавалі ў 2015 годзе", — пішуць яе калегі.
Сама Хітрык кажа, што з песнямі развітвацца не збіраецца: "Песні — мая душа... Душы пазбавіцца немагчыма! Гэта яшчэ не канец гісторыі! Наперадзе новыя ролі".
2 кастрычніка, у дзень нараджэння гурта, Sounduk дасць канцэрт у Купалаўскім тэатры. Больш падрабязную інфармацыю музыкі плануюць агучыць на працягу тыдня.