Хацкевіч пра перамогу “Лестэра”: Фактар трэнера вельмі шмат значыць

Хацкевіч пра перамогу “Лестэра”:  Фактар трэнера вельмі шмат значыць

Трэнер беларускай футбольнай зборнай Аляксандр Хацкевіч пракаментаваў Еўрарадыё датэрміновую перамогу “Лестэра” у англійскай прэм'ер-лізе.

Хацкевіч: “Фактар трэнера вельмі шмат значыць у гэтай перамозе. Хлопцы на пэўным этапе паверылі, што могуць прэтэндаваць на чэмпіёнства. І давялі справу да канца. Можа быць, асечкі "Манчэстар Юнайтэд", "Арсенала", "Чэлсі", няўдача "Тотэнхэма". Вера ў тое, што можна выйграць, была вельмі моцнай”.

На пытанне, ці магчымыя такія неверагодныя перамогі ў беларускім чэмпіянаце, Хацкевіч адказвае так: “У спорце ўсё магчыма. І "Лестэр" гэта даказаў”.

“Лестэр-сіці” стаў чэмпіёнам англійскай прэм’ер-лігі ўпершыню за ўсю 132-гадовую гісторыю свайго існавання. Перад пачаткам сезону каэфіцыент на перамогу “Лестэра” ў чэмпіянаце быў роўны 5000 да 1. Да прыкладу, на тое, што Элвіс Прэслі яшчэ жывы, ставяць 2000 да 1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі