Хакеісты мінскага "Дынама" першы хатні матч правядуць 10 верасня
Хакеісты мінскага "Дынама" першы хатні матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі сезону 2018/2019 гадоў правядуць 10 верасня. У гэты дзень на "Мінск-Арэне" яны згуляюць з фінскім "Ёкерытам". Цікава, што і ў мінулым сезоне (23 жніўня 2017-га) у першым хатнім паядынку дынамаўцы таксама прымалі хакеістаў з Хельсінкі.
Рэгулярны чэмпіянат КХЛ стартуе 1 верасня. Першыя матчы мінскае "Дынама" правядзе ў гасцях. Поўны каляндар з'явіцца 5 ліпеня, інфармуе прэс-служба ХК "Дынама-Мінск".
— ХК Динамо-Минск (@hc_dinamominsk) 4 июля 2018 г.
Сегодня стало известно, что первый матч на «Минск-Арене» в сезоне-2018/19 пройдет 10 сентября. Как и год назад, соперником «зубров» станет финский @jokerithc!
https://t.co/koD0SBNohk pic.twitter.com/PzxWe400eh